6 жніўня бібліятэкар філіяла "Канюхоўская
інтэграваная сельская бібліятэка" запрасіла дзяцей аг.Канюхі на конкурс
знаўцаў "Літаратурная шкатулка". Напачатку мерапрыемства дзецям
паказалі дзве скрыначкі. У адной з іх ляжалі непатрэбныя паперкі, а ў другой
- кнігі.
Пасля таго, як хлопчыкі і дзяўчынкі выказалі свае здагадкі, што ж
гэта за скрыначкі, бібліятэкар патлумачыла, што калі ў скрынку пакласці смецце,
то яна ператвараецца ў смеццевае вядро, але калі ў скрыначку пакласці
каштоўнасці, яна ператвараецца ў шкатулку. А літаратурнай
скрыначкай становіцца таму, што ў ёй ляжыць вялікі скарб - казкі,
у якіх зашыфравана народная мудрасць. На працягу ўсёй сустрэчы дзеці стваралі
свае чароўныя каралі, адказваючы на пытанні віктарыны, у якой жамчужынай
лічыўся кожны правільны адказ. У канцы конкурсу бібліятэкар абвясціла, што
перамаглі ўсе, хоць у кожнага ўдзельніка была розная колькасць жамчужын у
каралях, але не важна, у каго колькі. Важна - яны
ёсць! І калі вы лічыце, што іх мала, проста чытайце больш кніг, шукайце свае
жамчужыны і дапаўняйце імі свае чароўныя каралі!