У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для ўдзельнікаў
раённага праекта “Культурныя канікулы” бібліятэкары правялі інтэрактыўную
гульню “У лабірынце прафесій”. Спачатку дзяцей пазнаёмілі з прафесіямі, а затым,
падзяліўшыся на каманды, школьнікі праявілі сваю кемлівасць, веды ў галіне спецыяльнасцей
і прафесій. Ім было прапанавана знайсці агульнае паміж прафесіямі: медыцынская
сястра і токар, афіцыянт і шафёр таксі, прадавец і трэнер, жывёлавод і
садоўнік, кампазітар і інжынер-канструктар; уявіць сябе на безлюдным востраве і
назваць прафесіі, неабходныя для выжывання, вызначыць самыя небяспечныя, важныя,
салодкія і новыя прафесіі. Усё адбывалася ў форме ажыўленай гульні, адгадванні
загадак і анаграм. З цікавасцю дзеці пагарталі кніжкі аб
прафесіях, а затым выйшлі ў бібліятэчны дворык і на свежым паветры прымяралі
спецвопратку ўрача, ратавальніка, ваеннага, работніка газавай службы.