18.08.2022г. Літаратурны дыліжанс “У книжек нет каникул” на бібліятэчнай пляцоўцы ў скверы імя 500-годдзя В.Бераставіцы.

 У чарговы чацвер на бібліятэчнай пляцоўцы ў скверы імя 500-годдзя для школьнікаў адбыўся літаратурны дзіліжанс “У книжек нет каникул”. Бібліятэкары прапанавалі дзецям адправіцца ў падарожжа па старонках самых цікавых дзіцячых кніг. Ад імя герояў гэтых кніг атрымалі заданні, якія трэба было выканаць: адказаць на пытанні віктарыны ад барона Мюнхгаўзена; выканаць заданне Гары Потэра - палятаць на мятле; адказаць на пытанні Віні Пуха; выправіць вершык, у якім Шапакляк зрабіла блытаніну слоў; кот Матроскін пажадаў, каб дзеці паўдзельнічалі ў конкурсе “Скнара”. Школьнікі не толькі весела і ажыўлена правялі свой вольны час, але і ўспомнілі раней прачытаныя імі кніжкі.

                   



























 

Страниц (31)1234567891011 Вперёд