У дзень Яблычнага Спаса - праваслаўнага свята Перамянення
Гасподняга, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага запрасілі
ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” на пазнавальна-забаўляльную
праграму “Тры Спасы жніўня: традыцыі, прыметы”. Бібліятэкары расказалі гасцям
пра паданні, павер’і і прыметы, звязаныя з кожным з гэтых святочных дзён.
Удзельнікі клуба актыўна прынялі ўдзел у конкурсах і забавах, адказалі на
пытанні віктарыны, а таксама выступілі з музычнымі нумарамі.