19 жніўня ў філіяле "Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка" прайшоў дыялог па прафарыентацыі моладзі "Якім я бачу сябе праз 5 гадоў".На мерапрыемстве прысутнічалі дзяўчаты 8 і 11 класа, а таксама малодшыя дзяўчынкі, якія з задавальненнем слухалі старэйшых сваіх сябровак. Выбар прафесіі – гэта складаны і важны момант у жыцці кожнага чалавека. Бібліятэкар расказала пра гутаркі, якія праводзяць кіраўнікі ўступных кампаній, пра тое, як правільна адказваць на пытанні, як паводзіць сябе на іх. Затым дзяўчаты дзяліліся сваімі марамі, кім мараць быць, дзе будуць працаваць. Напрыканцы дыялогу бібліятэкар шчыра пажадала ўдзельнікам мерапрыемства, каб іх мары і імкненні абавязкова спраўдзіліся!