У філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская
бібліятэка” прайшла пазнавальная хвілінка “Цацачны запал”. Бібліятэкар пачала
сустрэчу размовай аб тым, што ў кожнага дзіцяці з нараджэння ўжо ёсць цацка... І гэта -
бразготка. Дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення не толькі бразготкі, але і
мяча, лялькі. Таксама
бібліятэкар расказала пра музей лялькі ў аграгарадку Індура. Праводзілі
конкурс “Гарачая бульбачка”, конкурс “Пакладзі
цацку спаць”, успаміналі вершы А.Барто. Напрыканцы сустрэчы
была дыскатэка пад назвай “Лепшы
танец разам с цацкай”.