У чарговы чацвер супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі
правялі для дзяцей спартыўна-гульнявую праграму “Азбука здароўя”, якая спалучала
ў сабе элементы жвавай гульні, накіраванай на фізічнае развіццё дзяцей, і
элементы інтэлектуальнай размінкі. Падчас
спартыўна-пазнавальнага мерапрыемства дзеці адправіліся ў вандроўку па станцыях
“Вітамінка”, “Чысцёха” і “Спартыўная”. На кожнай станцыі школьнікаў чакалі
заданні, з якімі яны добра і хутка справіліся. Спачатку адбылася фізкультхвілінка,
затым дзеці адказалі на пытанні
міні-віктарыны “Правілы гігіены”, актыўна прынялі ўдзел у конкурсах “Загадкі –
памочнікі гігіены”, “Мыльныя пузыры”, інтэлектуальнай гульні “Даскажы слоўца”,
разыгралі забаўную пантаміму. У канцы ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія
пачастункі.