26
жніўня ў філіяле "Старадварэцкая сельская бібліятэка" адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Вяскоўцы” – гадзіна карысных парад “Дом весці – не рукавом трэсці”.
Удзельніцы падзяліліся сакрэтамі нарыхтовак зеляніны і агародніны на зіму,
лайхфакамі для падтрымкі чысціні ў хаце, адметнасцямі ўтрымання хатніх жывёл.
Бібліятэкар пазнаёміла жанчын з кнігай “Домоводство” 1959 года выдання, якая
выклікала вялікую цікавасць. Гэта практычна энцыклапедыя хатняй гаспадаркі, кулінарыі, рукадзелля, догляду за знешнасцю .