Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага прыняла ўдзел у свяце
Хлеба “Хлеб – галоўнае багацце!”, якое адбылося ў аг Масаляны. На бібліятэчнай
пляцоўцы падчас свята працавала кніжная выстава “Ад зерняў да каравая”, на якой
была прадстаўлена літаратура пра хлеб, яго вытворчасць і традыцыі выпечкі.
Бібліятэкары раздавалі ўдзельнікам мерапрыемства рэцэпты мучных вырабаў.
Мясцовыя дзеці актыўна ўключыліся ў інтэрактыўную гульню “Хлеб – усяму галава”
з віктарынамі і конкурсамі. Тут яшчэ можна было пагуляць у аэрахакей і
настольны футбол.