02.08.2022г. Турнір знаўцаў роднай мовы “Жыве ў вяках беларускае слова”

2 верасня юныя чытачы філіяла  "Старадварэцкая сельская бібліятэка" змагаліся на турніры знаўцаў роднай мовы “Жыве ў вяках беларускае слова”. Дзве каманды адгадвалі загадкі, давалі назвы групе слоў, выпраўлялі памылкі ў тэксце і весела развучвалі скарагаворкі.