02.09.2022г. Гадзіна інфармацыі "Знаёмства з бібліятэкай"

 2 верасня ў філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” прайшла гадзіна інфармацыі для выхаванцаў старэйшай групы Вялікаэйсмантаўскага яслі-сада "Знаёмства з бібліятэкай". Дзеці з вялікай цікавасцю разглядалі кнігі і часопісы, гулялі ў шашкі, шахматы, складалі пазлы. Бібліятэкар расказала, як стаць чытачом бібліятэкі, аб правілах карыстання кнігамі.