З 2 па 9 верасня ў філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская
бібліятэка" прайшоў літаратурны партрэт "Браму скарбаў сваіх адчыняю",
прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння А. Адамовіча. У гэты час старшакласнікі і
дарослыя чытачы бібліятэкі мелі магчымасць пазнаёміцца з біяграфіяй і
літаратурнай дзейнасцю пісьменніка. Алесь Адамовіч перажыў партызанскі вопыт
падлеткам і ніколі не пазбавіўся ад жаху, які тады пасяліўся ў яго душы. Сваё
жыццё і творчасць ён прысвяціў адной мэты - " Ваяваць з вайной!" "Вайну
можа спыніць толькі адзін чалавек. І гэты
чалавек-ты " гэтыя словы пісьменніка актуальныя і сёння. Нам ёсць што
губляць. Гэта чыстае неба над галавой, гэта дзяцінства без страху і гвалту. Дык
давайце ж берагчы тое, што ў нас ёсць, а пра вайну будзем памятаць, што б яна
ніколі больш не прыходзіла на нашу родную зямлю.