Бібліятэкар
філіяла ”Масалянская
інтэграваная сельская бібліятэка”
для дзяцей мясцовай школы правяла гадзіну прафарыентацыі “Ёсць такая прафесія –
выратавальнік” (да Дня бяспекі). Дзеці на мерапрыемстве знаёміліся з правіламі
супрацьпажарнай бяспекі, выхоўвалі пачуццё асцярожнасці і самазахавання.
Пазнавальна і весела прайшла гульня “Мая запаветная мара”. Дзеці засвоілі, што
прафесія выратавальніка – гэта праца для людзей мужных, моцных, рашучых,
гатовых рызыкаваць уласным жыццём, дапамагаючы людзям у бядзе.