03.09.2022г. Прэм’ера кніжна-ілюстрацыйнай выставы і інфармацыйнае паведамленне “Жыві, роднае слова!”

 Тыдзень беларускага пісьменства “Душа народа – у родным слове”, прысвечаны Дню беларускага пісьменства, распачаўся ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы з прэм’еры кніжна-ілюстрацыйнай выставы і інфармацыйнага паведамлення “Жыві, роднае слова!”, на якія бібліятэкары запрасілі вучняў Малабераставіцкай сярэдняй школы. Супрацоўнік бібліятэкі коратка пазнаёміла школьнікаў з гісторыяй беларускага друкаванага слова, а таксама з сучаснымі беларускімі выданнямі мастацкай, гістарычнай літаратуры, кнігамі па выяўленчаму мастацтву, а таксама з гісторыяй горада Добруш Гомельскай вобласці, які сёлета прыняў эстафету Дня беларускага пісьменства ад горада Капыль Мінскай вобласці. Горад Добруш вядомы з 16 стагоддзя. Тут былі заснаваны першыя ў Беларусі папяровая фабрыка (1870) і фарфоравы завод, а знакамітым ураджэнцам Добрушскага краю з'яўляецца класік нацыянальнай літаратуры - пісьменнік, сцэнарыст і драматург Іван Шамякін.