У аграгарадку Малая Бераставіца адбылося брэндавае свята “Бульба МЭБ”, якое было прымеркавана не толькі да ўшанавання
перадавікоў жніва, але і да 70-годдзя заснавання ААТ “Малабераставіцкі элітгас”.
Знамянальнай падзеяй у жыцці жыхароў аграгарадка ў гэты дзень стала адкрыццё
парку, прысвечанага 70-гадоваму юбілею гаспадаркі. Бераставіцкая раённая
бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага прадставіла з нагоды гэтай значнай для Малой
Бераставіцы падзеі кніжна-ілюстрацыйную выставу “Гаспадыня стала – бульба”.
Бібліятэкары прапанавалі жыхарам і гасцям аграгарадка пазнаёміцца з маляўнічымі
беларускімі выданнямі пра бульбу, кнігамі па агратэхніцы вырошчвання гэтай
агародніны, рэцэптамі страў з бульбы. На выставе былі прадстаўлены выданні раённай
бібліятэкі: кніга “ААТ “Малабераставіцкі элітгас”: шляхам перамен і пераўтварэнняў”,
прысвечаная 70-годдзю заснавання гаспадаркі, зборнік твораў беларускіх
пісьменнікаў “Беларускія пісьменнікі пра бульбу”, буклет “Блюда из картофеля:
рецепты на каждый день”, закладкі для кніг з рэцэптамі страў з бульбы, праграма
свята “БульбаМЭБ”, а таксама ілюстраваны матэрыял “Вобраз бульбы ў мастацтве
Беларусі”. Выстава зацікавіла не толькі жыхароў аграгарадка, але і прыцягнула ўвагу
гасцей свята, на фоне якой можна было зрабіць памятнае фота. Адначасова дзеці
маглі пагуляць у настолькі футбол і аэрахакей.