07.09.2022г. Пазнавальная гульня-віктарына "У гасцях у дзіцячай кніжкі"

 У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для дзяцей пачатковых класаў прайшло пазнавальнае мерапрыемства “У гасцях у дзіцячай кніжкі”. Маленькія чытачы адправіліся ў цікавае падарожжа па казкам, творам, вершам вядомых дзіцячых пісьменнікаў (С. Міхалкова, А. Барто, А. Пушкіна). З задавальненнем адказвалі на пытанні бібліятэкара па літаратурных творах, адгадвалі літаратурныя персанажы, разгадвалі крыжаванкі, складалі сваю казку. Гульня прайшла ў цёплай сяброўскай абстаноўцы.