У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага падвялі вынікі
традыцыйнага конкурсу летняга чытання “Па кніжнаму мору пад ветразем лета!” і
адзначылі самых актыўных удзельнікаў. У летні перыяд раённая бібліятэка
працавала ў цесным кантакце з прышкольным лагерам "Дружба" і дзіцячым аздараўленчым
лагерам “Бераставіцкі”, прымала актыўны ўдзел у дзейнасці інтэрактыўных пляцовак
на свежым паветры, праводзіла мерапрыемствы ў бібліятэцы. Самых актыўных
юных чытачоў, якія ўдзельнічалі ў бібліятэчных мерапрыемствах і выканалі ўсе
ўмовы конкурсу, адзначылі граматамі і падарункамі.