Тыдзень бібліятэкі “Бібліятэка – храм душы і мудрасці”, прысвечаны Дню
бібліятэк Беларусі – 15 верасня, распачаўся ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы з
прэзентацыі кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Ёсць храм у кніг - бібліятэка” і
правядзення пазнавальна-забаўляльнай праграмы “Усміхніцеся! Вы ў бібліятэцы!”
для наведвальнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”. Маладыя людзі павіншавалі
бібліятэкараў з надыходзячым святам – Днём бібліятэк Беларусі і пажадалі ім здароўя
і творчых поспехаў. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі для гасцей
пазнавальна-забаўляльную праграму, падчас якой усе з задавальненнем уключыліся
ў вясёлую забаву, насычаную жартамі, загадкамі, міні-віктарынамі на тэму “Кніга.
Бібліятэка. Чытач”. Мерапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы і паказала, што
бібліятэка – гэта храм душы, мудрасці і
дабра, а бібліятэкары - сапраўды майстры добрага настрою.