Напярэдадні Дня народнага адзінства супрацоўнікі
Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага правялі для
наведвальнікаў клуба “Паклічу сяброў” і клуба маладых інвалідаў "Вясёлка дабра" пазнавальную інфарміну “Я люблю Беларусь”. Спачатку бібліятэкар
расказала пра гісторыю заснавання Дня народнага адзінства. Затым удзельнікі
мерапрыемства актыўна адказвалі на пытанні віктарыны “Усе мы родам з Беларусі”, адгадвалі загадкі, паказалі свае веды пра
Беларусь, яе славутых людзей, родную мову, а таксама пашырылі веды пра
дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь.