14 верасня
вучні 8 класа ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, прысвечаным 95-годдзю з дня
нараджэння Алеся Адамовіча, літаратурным аўтографе “Суровая праўда аб
вайне”. Звесткі з біяграфіі пісьменніка, яго ваеннае мінулае, кнігі, фільмы па
яго кнігах сталі адкрыццем для юных чытачоў.