Напярэдадні Дня народнага адзінства, які адзначаецца ў
Беларусі 17 верасня, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя
В.М.Кавалеўскага правялі для вучняў 9-га класа патрыятычны час “Разам мы –
Беларусь”, падчас якога школьнікам расказалі пра падзеі падчас развіцця нацянальна-вызваленчага
руху на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў канцы 30-х гадоў ХХ стагоддзя і ўключэнне
Заходняй Беларусі ў склад БССР. Дзецям напомнілі імёны герояў нацыянальна-вызваленчага
і рэвалюцыйнага руху, у ліку якіх Сяргей Восіпавіч Прытыцкі, імя якога
прысвоена сярэдняй школе ў Вялікай Бераставіцы. Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў
таксама з гісторыяй заснавання свята – Дня народнага адзінства.