На завяршэнне Тыдня бібліятэкі “Бібліятэка – храм душы і мудрасці” супрацоўнікі
Бераставіцкай раённай бібліятэкі запрасілі вучняў старшых класаў на бліц-круіз
па выставах раённай бібліятэкі. Падчас вандроўкі адбылася прэзентацыя выставы
рэтра-кнігі “Выспа кніжных скарбаў”. Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з выданнямі,
якія захаваліся ў кніжным фондзе з часу заснавання Бераставіцкай раённай
бібліятэкі. Гэта творы рускіх і беларускіх пісьменнікаў, кнігі па мастацву,
якія былі выданы ў 40-50-х гадах ХХ стагоддзя. Асабліва зацікавіла вучняў кніга
пра рускага пісьменніка Салтыкова Шчадрына: “Н.Л.Мещеряков. М.Е. Салтыков-Щедрин.
Критико-биографический очерк”, выданая ў 1939 годзе дзяржаўным выдавецтвам “Мастацкая
літаратура” ў Маскве, і арыгінальна аформленыя выданні па гісторыі
сусветнага мастацтва. Акрамя гэтага, увагу
школьнікаў прыцягнула фотавыстава “З жыцця Бераставіцкай раённай бібліятэкі”,
на якой былі змешчаны фотаздымкі, якія адлюстроўваюць працоўныя будні
бібліятэкі і яе супрацоўнікаў за перыяд ад 60-х гадоў да сучасных дзён.