Бібліятэкар
філіяла “Масалянская
інтэграваная сельская бібліятэка” для дзяцей мясцовай школы правяла
патрыятычную экспедыцыю “Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства” (Да Дня
народнага адзінства). Спачатку дзеці даведаліся, што кожны год у Беларусі 17
верасня адзначаецца Дзень народнага адзінства. Асноўная ідэя свята складаецца ў
тым, каб аб’яднаць людзей у імя развіцця сваёй краіны. Рэспубліка Беларусь
захоўвае сваю незалежнасць і суверэнітэт, дзякуючы народнаму адзінству. Затым
правялі цікавае віртуальнае падарожжа па гістарычных мясцінах Беларусі, успомнілі самыя
старажытныя гарады, замкі, помнікі, нацыянальныя паркі, заказнікі і г. д.