28.08.2022г. Квілт «Сямейныя традыцыі»

28 жніўня ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» ў рамках акцыі «Чытаю я, чытае ўся мая сям'я» прайшоў квілт «Сямейныя традыцыі». Падчас мерапрыемства падзеі разгарнуліся вакол сямейных традыцый. Хлапчукі і дзяўчынкі расказвалі, хто ў іх у сям'і больш за ўсіх любіць чытаць і ці любяць чытаць ў іх сем'ях разам і з якой нагоды. У другой частцы мерапрыемства дзеці стварылі кветачку-вясёлку, кожнаму пялёстку было прысвоена прозвішча ўдзельніка і ўпісаны імёны сямейных аматараў чытання.