За апошнія гады інтэрнэт распаўсюдзіўся ў дзясяткі, сотні і
нават у тысячы разоў. І паводле апошніх звестак - сёння кожны другі чалавек на
планеце знаходзіцца ў інтэрнэце. З такіх слоў 31 жніўня ў філіяле "Вялікаэйсмантаўская
сельская бібліятэка" пачалася гадзіна інфармацыі на тэму "Інтэрнэт і гігіена". Бібліятэкар расказала пра магчымыя рызыкі, звязаныя з
інтэрнэтам. Што нельга наведваць незнаёмыя сайты, даваць незнаёмцам асабістыя
дадзеныя, не даваць паролі. Правялі гульню "Згодзен, не згодзен, не
вырашыў". У канцы было зачытана сем правілаў карыстання інтэрнэтам.