Бераставіцкая раённая бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага адзначыла
юбілейную дату ў гісторыі Вялікай Бераставіцы. Споўнілася 280 гадоў з часу
аднаўлення ў мурах старажытнага помніка архітэктуры ХVІІ –
ХVІІІ ст. касцёла Звеставання Панны Марыі. Бібліятэкары
падрыхтавалі кніжна – ілюстрацыйную выставу “Вялікі храм з вялікай гісторыяй”,
на якой прадставілі гістарычныя здымкі, партрэты ўладальнікаў Вялікай
Бераставіцы, якія садзейнічалі аднаўленню нашага храма ў розныя часы. На
выставе былі змешчаны кнігі і альбомы з апісаннем бераставіцкага помніка
архітэктуры позняга барока: Т.Габрусь. Мураваныя харалы. (Мн.2001), Архітэктура
Беларусі ў 4 тамах. Т.2 ХV -XVIII ст. (Мн. 2006), М.Пацэнка. Храм пад птушынымі крыламі
(2007) , А.Втарушын. Сем пёраў страуса для Бераставіцы (2011), а таксама
артыкулы з Бераставіцкай газеты.