У
філіяле ”Масалянская
інтэграваная сельская бібліятэка”
прайшло пасяджанне аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. На
гэты раз ўдзельнікі сабраліся на сустрэчу-параду “Як захаваць жыццё і
здароўе”. У ходзе гутаркі былі дадзены рэкамендацыі, як неабходна правільна
харчавацца, выконваць рэжым дня і не пераядаць. Бібліятэкар распавяла прысутным
пра карысць вітамінаў, улічваючы, што ў зімовую пару і вясной арганізм у іх
асабліва мае патрэбу. Шырока абмяркоўвалася тэма захворванняў сардэчна-сасудзістай
сістэмы. Госці сустрэчы абмяналіся рэцэптамі народнай медыцыны, падзяліліся парадамі
з асабістага вопыту, пазнаёміліся з кніжнай выставай “Быць здаровым модна –
быць здаровым можна”.