1 кастрычніка адзначаем Дзень пажылых
людзей. У філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” не прайшлі міма
гэтага дня, правялі гадзіну дабрыні “З павагай да бацькоў”. Бібліятэкар распавяла дзецям легенду
«Старасць і Маладосць». Добра, калі за свой жыццёвы шлях ты звіў цёплае
сямейнае гняздзечка, калі вакол прамяняцца родныя ўсмешкі, звініць дзіцячы
смех. А калі гэтага няма... Потым дзеці зрабілі вырабы для сваіх
бабуль і дзядуляў.