Традыцыйна
ў пачатку кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей. У нашай краіне гэта свята афіцыйна ўступіла у сілу ў 1992
годдзе. Дзень пажылых людзей — гэта даніна павагі да старэйшага пакалення,
перад якім мы ў неаплатным даўгу, але ў нашых сілах зрабіць іх жыццё лепшым,
напоўніць яго цяплом і святлом.
У гэты дзень для ўдзельнікаў
аматарскага аб’яднання сталых людзей “Паклічу сяброў” бібліятэкарамі была
арганізавана пазнавальна-забаўляльная праграма “Как молоды мы были” у рамках абласной дэкады "Залаты ўзрост". Вядучыя
адкрылі мерапрыемства вершамі, цёпла павіншаваўшы гасцей са святам веры,
мудрасці і дабра. За кубкам гарачай гарбаты
ўдзельнікі аматарскага аб'яднання выконвалі душэўныя песні сваёй маладосці и
чыталі вершы. Актыўна і з запалам удзельнічалі ў віктарынах і конкурсах.
Бібліятэкары падарылі гасцям прыемныя хвіліны адпачынку, прынеслі ў іх жыццё
зарад вясёласці і бадзёрасці. На мерапрыемстве прысутнічала
старшыня Бераставіцкай раённай арганізацыі
Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Алена Сілкова, якая таксама
сардэчна павіншавала прысутных з Днем пажылых людзей, пажадала ім моцнага
здароўя і даўгалецця.