Мама!
Матулечка! Самы дарагі і любы чалавек на Зямлі! Менавіта да Дня
маці ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла паштоўка-віншаванне “Усё цёплае – ад
сонца, усё добрае – ад маці”. Падчас мерапрыемства прысутныя жанчыны-маці
атрымалі самыя шчырыя і цёплыя віншаванні і пажаданні. З вялікай цікаўнасцю
жанчыны ўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах. Свята прайшло весела. Усім моцнага
здароўя і добрага настрою!