16.10.22г. Кніжная выстава “Жыцця і лёсу сувязная ніць”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” была арганізавана кніжная выстава “Жыцця і лёсу сувязная ніць”, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Чаргінца. На сённяшні дзень у яго бібліяграфіі налічваецца каля 30 кніг, многія з якіх увайшлі ў серыю "Крымінальны вышук". Творы беларускага пісьменніка і палітычнага дзеяча, які служыў у Афганістане, удзельнічаў у баявых аперацыях, маюць попыт сярод шматлікіх чытачоў.