20.10.22г. Вандроўка ў мінулае “Паданні сівой даўніны”

 

20 кастрычніка ў Старадварэцкую бібліятэку завіталі юныя чытачы і адправіліся разам з бібліятэкарам у вандроўку ў мінулае пад назвай “ Паданні сівой даўніны”. Старажытныя прылады для працы, кухоннае начынне… Дзеці спаборнічалі на хуткасць і правільнасць адказаў. А яшчэ ўспомнілі народныя казкі, пагаворкі, “спрабавалі на зуб” скарагаворкі. Вясёлая вандроўка завяршылася традыцыйна, пачастункамі.