Кастрычнік - цудоўны
месяц, поўны сямейных цёплых святаў, з'яўляецца асаблівым, «бацькоўскім»
месяцам, бо менавіта ў кастрычніку адзначаюць два самыя важныя сямейныя святы –
Дзень маці, і першы раз у гэтым годзе, Дзень бацькі. Мама, безумоўна, самы
важны чалавек у жыцці кожнага з нас. Мамы дораць жыццё,
выхоўваюць, аберагаюць і дзеляцца мудрасцю. Аднак у сям'і, акрамя мамы, ёсць
яшчэ і тата – надзея і апора, чалавек,
які аберагае сям'ю ад любых бед і нягод. У гонар гэтых святаў Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В. М.
Кавалеўскага правяла для навучэнцаў 2 «В» класа інфармацыйна-забаўляльны час
«Тата, мама і я – дружная сям'я». Была падрыхтавана кніжная выстава «Ёсць у
доме гаспадар». А для мужчын, якія наведалі ў гэты дзень бібліятэку, прайшла акцыя “Самы, самы лепшы...”, падчас
якой былі ўручаны віншавальныя паштоўкі.