Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская
бібліятэка” правяла для дзяцей мясцовай школы пазнавальную гульню “Вось ён які
– тата мой родны”(да Дня бацькі). Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй
свята. Вучні адказвалі на пытанні віктарыны “Расшыфруй прыказку”, “Як дзеці
ведаюць сваіх татаў?”, чыталі вершы. Дзеці паабяцалі дома павіншаваць сваіх татаў
са святам.