20.10.22г. Інфармацыйная гадзіна “Твой выбар – тваё жыццё”

 

20 кастрычніка бібліятэкар філіяла “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” запрасіла вучняў 8-10 класаў на інфармацыйную гадзіну “Твой выбар – тваё жыццё”, прысвечаную прафілактыцы алкагалізму. Найбуйнейшыя розумы свету адзначалі, што беды, якія прычыняюцца спажываннем алкаголю, перавышаюць тыя беды, што нясуць чалавецтву чума, голад і вайна разам узятыя. Алкаголь вельмі дорага абыходзіцца грамадству. Чым жа ён небяспечны? Адказ на гэтае пытанне шукалі ў час сустрэчы школьнікі і бібліятэкар.