Адбылося
чарговае
пасяджэнне
аматарскага аб’яднання “Люстэрка”, якое працуе пры аддзеле інфармацыі і
абслугоўвання дарослага і дзіцячага чытача Бераставіцкай раённай бібліятэкі,яго тэма была “Вучымся быць міласэрнымі”. Падчас урока міласэрнасці дзеці пашырылі свае
прадстаўленні аб дабразычлівых
адносінах, аб правілах сапраўднага сяброўства, вучыліся
правільна ацэньваць свае пачуцці і адносіны, паводзіны ў калектыве. Удзельнікі
пасяджэння актыўна і з задавальненнем адказвалі на пытанні бібліятэкара,
успаміналі і абмяркоўвалі
персанажаў з літаратурных твораў, абяцалі не забываць быць ветлівым, дабразычлівымі і міласэрнымі
ў розных жыццёвых сітуацыях. А таксама зрабілі сваімі рукамі памятку – кветку дабрыні.