22 кастрычніка ў чытальнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.
Кавалеўскага для ўдзельнікаў ваенна-патрыятычнага клуба “Пошук” у рамках
патрыятычнага праекта “З чаго пачынаецца Радзіма…” прайшоў гістарычны экскурс “Іх імёны ў нашых сэрцах. І. П. Міхайлін” да Года гістарычнай памяці. І. П.
Міхайлін – загінуўшы на
Бераставіччыне ў 1941 годзе генерал-маёр
Чырвонай Арміі. У 1975 годзе быў перапахаваны ў брацкай магіле каля помніка “Смуткуючай
маці”. Яго імя носіць вуліца, на якой знаходзіцца Вялікабераставіцкая СШ. За
мірнае жыццё хлапчукоў і дзяўчынак, якія вучыліся і вучацца сёння ў школе,
аддаў ён сваё жыццё на пачатку Вялікай Айчыннай вайны.