26.10.22г. Гульня-падарожжа “Жыхары ляснога царства”

26 кастрычніка ў філіяле “Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гульня-падарожжа “Жыхары ляснога царства”. Дзеці дзяліліся на дзве каманды і адгадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы, угадвалі сляды лясных звяроў па малюнках. Дзеці з цікавасцю ўдзельнічалі ў спаборніцтвах. Потым разглядалі энцыклапедыі і чыталі творы мастацкай літаратуры пра лясных жыхароў.