25.10.2022г. Літаратурная віктарына “Казкі пра жывёл”

 На чарговым пасяджэнні аматарскага аб'яднання “Экалагічны буквар”, якое працуе пры раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага, адбылася сустрэча з “чарадзейнай казкай”. Дзеці спачатку даведаліся, што казка – гэта выдумка, у якой людзі з доўгіх часоў выказвалі свае мары аб шчасці, аб перамозе дабра над злом, аб цудоўных краінах, дзе жывуць казачныя жывёлы, якія маюць пачуцці і ўмеюць размаўляць. Дзеці з задавальненнем паслухалі і пачыталі самі казкі: “Ліса і журавель”,“Зайкава хатка", “Коцік, пеўнік і лісіца”, “Воўчы хлеб”. Адгадвалі загадкі і адказвалі на пытанні віктарыны.