28 кастрычніка ў філіяле "Канюхоўская інтэграваная
сельская бібліятэка" прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання
"Чамучкі". Падчас гучных чытанняў "Казачная краіна Максіма
Танка" ўдзельнікі даведаліся, што творы пісьменніка разнастайныя па
тэматыцы і цесна звязаны з фальклорам. У сваіх апавяданнях М.Танк закранаў розныя
этычныя пытанні. Разам з бібліятэкарам школьнікі пазнаёміліся і абмеркавалі казкі
“Мухамор”, “Казка пра мядзведзя”, адгадалі загадкі і прачыталі разам казку
“Казка пра мурашку Бадзіну”. Сёння шмат людзей, якія любяць чытаць. Я
спадзяюся, што калі вы будзеце знаёміцца з новымі кнігамі, цікавымі творамі,
сярод іх абавязкова сустрэнуцца і творы Максіма Танка. Яны вам вельмі
спадабаюцца!