З 29 кастрычніка на абанеменце Бераставіцкай раённай бібліятэкі пачала
дзейнічаць кніжна-ілюстррацыйная выстава “Здымкі, што распавядаюць нам”, якая
прысвечана 135-годдзю з дня нараджэння Р.Я.Салаўя (1887-1943). Ён вядомы
фатограф і настаўнік з Падбагонікаў. На выставе прадстаўлены 26
фотаздымкаў-копій Рамана Салаўя пач. 20 ст. і часоў Першай сусветнай вайны.
Сярод кніг на выставе можна выдзеліць альбом В.М.Белявінай “Беларусь в годы
Первой мировой войны” (Мн. 2013) і Л.Калесніка “Ад Алекшыц да Эйсмантаў”(Мн.2020),
дзе надрукаваны здымкі Р.Я.Салаўя. На выставе вялікую цікавасць выклікаюць
здымкі “Артысты вясковай самадзейнасці”,”Від на