У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага ў рамках акцыі
“Коласаўскі тыдзень” для вучняў малодшых класаў, якія наведваюць прышкольны
лагер “Дружба”, прайшоў літаратурны калаж “Жывыя вобразы вершаў і казак Якуба
Коласа”, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з асобнымі старонкамі жыцця
беларускага песняра і яго творамі для дзяцей. Вучні прачыталі вершы паэта,
паўдзельнічалі ў пазнавальнай віктарыне “Найлепшы знаўца твораў Коласа для
дзяцей”, а затым паспрабавалі намаляваць герояў вядомых ім казак Якуба Коласа.