03.11.2022г. Кніжна-ілюстрацыйныя выставы “Сэрца пакідаю вам..” і “Якуб Колас у творчасці мастакоў”

Да 140-гадовага юбілею беларускага Песняра Якуба Коласа на абанеменце бібліятэкі аформлена кніжна-ілюстрацыйная выстава “Сэрца пакідаю вам…”, на якой прадстаўлены цікавыя выданні, прысвечаныя жыццю і творчай дзейнасці паэта і пісьменніка.  А ў чытальнай зале бібліятэкары прапануюць сваім наведвальнікам ілюстраваную кампазіцыю “Якуб Колас у творчасці мастакоў”. Творчасць класіка айчыннай літаратуры народнага паэта Беларусі Якуба Коласа – невычэрпаная крыніца тэм для жывапісцаў, скульптараў, майстроў кніжнай і станкавай графікі. Не магла не прывабіць іх і асоба Якуба Коласа. Асоба Песняра натхняла майстроў пэндзлю і на класічныя партрэты, якія стваралі В.Волкаў, Л.Шчамялёў, І.Раманоўскі, М.Савіцкі і інш. На кніжна-ілюстрацыйнай выставе прадстаўлены альбомы, у якіх можна знайсці ілюстрацыі і фотаздымкі гэтых твораў мастакоў, а таксама ілюстрацыі, якія змяшчаюць інфармацыю аб адлюстраванні вобраза Якуба Коласа ў філатэліі і нумізматыцы.