7 лістапада ў Беларусі адзначаецца 105-ая гадавіна Кастрычніцкай рэвалюцыі –
падзеі, якая перавярнула ход усёй сусветнай гісторыі. У Бераставіцкай раённай
бібліятэцы імя Кавалеўскага напярэдадні
гэтага дня адбылася прэм’ера кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Кастрычніцкая
рэвалюцыя 1917 года: крок у гісторыю”. Рэвалюцыя 1917 года да цяперашняга часу
з’яўляецца прадметам спрэчак. Аднак змены, якія тады адбыліся, мелі важнае
значэнне: упершыню з’явілася дзяржава – Савецкі Саюз, дзе заканадаўча была
замацавана сацыяльная роўнасць,
стварыліся ўмовы для працы і магчымасць самастойна будаваць сваё жыццё.
Прычым гэтыя прынцыпы і сёння рэалізуюцца ў многіх краінах постсавецкай
прасторы, у тым ліку і ў Беларусі. Сёння ўсім нам, і асабліва моладзі, важна
разумець: без гісторыі не будзе будучыні. Таму ў Год гістарычнай памяці мы
проста абавязаны ведаць і памятаць асноўныя вехі нашага гістарычнага
шляху.