9 лістапада ў
бібліятэцы зноў сабраліся “Вяскоўцы”, каб пагутарыць аб тым, што каго цікавіць.
“Кнігі, якія дапамагаюць жыць” - такую
назву абралі самі удзельнікі для таго, каб абмеркаваць свае любімыя творы. У
кожнага свае крытэрыі да літаратуры, свае запатрабаванні да розных жанраў кніг,
сваё стаўленне да кнігі наогул. Але ўсе ж такі існуе тая кніга, да якой хочацца
звяртацца зноў і зноў… Яна ў кожнага свая.