30.11.2022г. Гадзіна-калейдаскоп “ Есць многа прафесій розных”

У філіале “ Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” прайшла гадзіна- калейдаскоп “ Есць многа прафесій розных”. Што такое шчасце? Ёсць такі адказ: "Шчасце - гэта калі раніцай з радасцю ідзеш на працу, а ўвечар з радасцю вяртаешся дадому” з такіх слоў пачала размову бібліятэкар з навучэнцамі 9 класа Вялікаэйсантаўскай СШ, бо выбар прафесіі - гэта самае галоўнае ў жыцці кожнага чалавека. Бібліятэкар правяла размінку, віктарыну, апытанне, пантоніму "Пакажы прафесію”. На прыканцы сустрэчы пажадала хлопцам і дзяўчынкам   зрабіць правільны выбар у прафесіі.