1 снежня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень
барацьбы са СНІДам. У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага з
нагоды гэтай даты адбыўся Дзень інфармацыі “Усе разам супраць СНІДу”. Бібліятэкары
запрасілі вучняў сярэдняй школы на актуальны дыялог-абмеркаванне “Праблемы
СНІДу вачыма маладых”. Супрацоўнік бібліятэкі спачатку расказала школьнікам пра
прафілактыку ВІЧ-інфекцыі і пра тое, як важна ў жыцці прытрымлівацца здаровага
ладу жыцця. У форме гульні вучні замацавалі свае веды пра спосабы заражэння СНІДам.
Дзеці таксама даведаліся пра славутых людзей, якія не змаглі зберагчы сябе ад
гэтай хваробы. Бібліятэкар пазнаёміла з сімвалам руху па прафілактыцы СНІДу.
Гэта чырвоная стужка, прышпіленая да адзення. Гэты атрыбут прыдумаў у 1991
годзе мастак Фрэнк Мур, якога таксама закранула праблема ВІЧ/СНІДу. Школьнікі
адказалі на пытанні экспрэс-тэсту “Што Вы ведаеце пра СНІД?”. У канцы сустрэчы
вучні пазнаёміліся з матэрыяламі кніжна-інфармацыйнай кампазіцыі “Паядынак са
СНІДам”, якая працуе на абанеменце раённай бібліятэкі.