“Ад сэрца да сэрца” – пад такой назвай у Бераставіцкай
раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшло чарговае пасяджэнне клуба
маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”, прысвечанае Міжнароднаму дню інвалідаў – 3 снежня.
Супрацоўнік бібліятэкі цёплымі словамі павіншавала гасцей са святам і пажадала
ім моцнага здароўя, дабрабыту, цяпла і спачування, ўсяго самага найлепшага.
Імпрэзу прадоўжыла гульнявая праграма, падчас якой маладыя людзі ўдзельнічалі ў
конкурсах, адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі крыжаванку, адгадвалі
загадкі, чыталі вершы і спявалі песні, прысвечаныя дабраце і міласэрнасці. У
канцы сустрэчы ўсе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі салодкія пачастункі.