Чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Люстэрка” прайшло ў форме
турніру пад назвай “Каб людзям радасць дарыць, трэба добрым і ветлівым быць”. Мэтай
мерапрыемства было фарміраванне ў школьнікаў звычак добрых і культурных
паводзін. Дзеці актыўна ўключыліся ў выкананне заданняў конкурсаў: “Слоўнік
ветлівых слоў”, “Прывітанне”, “Добрыя манеры”, “Чароўныя словы”, “Сітуацыя”; чыталі верш пра Ветліваць і Дабрату па адным радку па чарзе. У ходзе
пасяджэння школьнікі паказалі свае веды правіл ветлівасці і добрага тону, а
таксама пашырылі свой кругагляд у галіне этыкету.