У філіале “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання ”Буслік”, на яком бібліятэкар пазнаеміла прысутных з “Зоркамі беларускага пісьменства”, такімі як Ефрасіння Полацкая і Францыск Скарына. Дзеці даведаліся, што Францыск Скарына - беларускі асветнік і першадрукар, яго іменем названы галоўны праспект беларускай сталіцы, многія вуліцы, школы, вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы краіны, ордэн Францыска Скарыны - найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода. Ефрасіння Полацкая... Без гэтага імя нельга ўявіць не толькі Беларусь XII ст., але і ўсю шматвяковую гісторыю нашай культуры. Для замацавання атрыманых ведаў бібліятэкар правяла віктарыну.